EuraMost RSS

EnglishБелорусская информационно-аналитическая интернет—газета 2013-05-25 03:54

    Политика         Экономика         Евросоюз         Общество         Тема         Регионы         Культура        
 
 
 
Общество

Валеры Костка: “Шанаванне памяці Генадзя Карпенкі – не палітычнае мерапрыемства”

2009 01 15

Старшыня выканкама “Міжнароднага грамадскага аб’яднання імя Генадзя Карпенкі” Валеры Костка расказаў карэспандэнту www.Euramost.org аб стварэнні аргкамітэта па арганізацыі мерапрыемстваў да 10 угодкаў з дня смерці Генадзя Карпенкі.

-- Як нам стала вядома, 14 студзеня было прынятае рашэнне аб утварэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці з нагоды 10 угодкаў з дня смерці Генадзя Карпенкі…
-- Я з’яўляўся памочнікам Генадзя Карпенкі, калі той працаваў намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі. І зараз лічу сваім маральным абавязкам зрабіць усё магчымае для ўшанавання памяці чалавека, які шмат зрабіў для нашай незалежнай Беларусі. Плануецца арганізаваць цэлы шэраг мерапрыемстваў. Справа ў тым, што 2009 года, гэта не толькі год чарговых угодкаў з дня смерці гэтага выбітнога палітыка, але ў гэты год Генадзю Карпенку споўнілася б 60 гадоў з дня яго нараджэння. 6 красавіка, у дзень яго смерці, плануецца правесці вечарыну памяці ў сувязі з 10-годдзем са дня яго смерці. Акрамя ўскладання кветак на магілу палітыка, будзе арганізаваны невялічкі канцэрт-успамін.

-- Не баіцеся, што ўлады могуць успрыняць гэтыя мерапрыемствы як нейкую палітычную акцыю?
-- Адразу хачу заўважыць, што гэта ні ў якім разе не палітычнае, а грамадзянскае мерапрыемства, якое накіравана толькі на ўшанаванне памяці чалавека. У ім плануецца ўдзел людзей розных палітычных поглядаў. Карпенка меў добрыя стасункі з людзьмі рознымі і па палітычных поглядах, і па сацыяльнаму статусу – ад акадэмікаў да рабочых, ад спартсменаў да дзеячаў культуры. Вось па гэтым прынцыпе – з кім у яго былі добрыя стасункі – мы і плануем запрасіць людзей. І спакойна ўзгадаць добрага чалавека.

-- Вы казалі, што будзеце і ўшаноўваць памяць, і адзначаць дзень народзінаў. У адзін дзень? Яны ж не супадаюць.
-- Не, не ў адзін. Святкаванне дня народзінаў – гэта будзе другое мерапрыемства, правядзём яго пазней. Але фармат будзе прыблізна той самы – канцэрт-успаміны і сустрэча блізкіх па крыві і духу людзей.

-- І ўсё ж – хто плануецца быць на мерапрыемствах, якія вядомыя асобы?
-- Перамовы вяліся з людзьмі рознымі. І з Вячаславам Кебічам, і з Уладзімірам Канаплёвым, з Генадзям Лавіцкім, былым старшынёй КДБ, Уладзімірам Ягоравым, былым міністрам замежных спраў, Інэсай Драбышэўскай, былым міністрам аховы здароўя, Уладзімірам Станкевічам, дэпутатам Вярхоўнага Савета 12 склікання. Нехта звяртаецца сам. Так Юры Хадыка даведаўся, што плануецца такое мерапрыемства і выказаў жаданне прысутнічаць. Як бачна, гэта людзі розных палітычных поглядаў, але ўсе яны мелі добрыя стасункі з Генадзям Карпенкам і ніхто не адмовіўся прыйсці ўшанаваць яго памяць. Хай палітычныя погляды нас раз’ядноўваюць, але мы павінны яднацца на чалавечых якасцях. Генадзь Карпенка, на жаль, ужо не палітык, а нябожчык. І ставіць нейкія палітычныя мэты над яго магілай, раз’ядноўваць былых яго сяброў па палітычных матывах было б, мякка кажучы, не этычна.
Васіль СЛУШНЫ

даведка

Генадзь Дзмітрыевіч КАРПЕНКА (17 верасня 1949, Мінск – 6 красавіка 1999, Мінск), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, навуковец у вобласці тэхналогіі новых матэрыялаў і пакрыццяў. Доктар тэхнічных навук (1990), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991), Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1994).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1972). У 1972-1983 — стажор-даследчык, інжынер, старэйшы інжынер, загадчык групай, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, у 1983-1987 — загадчык аддзелам Беларускага НДІ парашковай металургіі, у 1987-1990 — дырэктар Маладзечнанскага заводу парашковай металургіі. У 1990-1996 дэпутат ВС БССР XII склікання і ВС РБ XIII склікання, у 1990-1992 – старшыня камісіі па навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ВС БССР. У 1991-1994 – старшыня Маладзечанскага гарвыканкама. Выстаўляў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах 1994 году, але не атрымаў падтрымкі ў сваёй партыі. Як дэпутат ВС РБ XIII склікання, а ў 1996 – намеснік Старшыні ВС РБ, кіраваў спробай імпічменту прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі (1996). Кіраўнік Нацыянальнага выканаўчага камітэту (1998). Перад 1999 Генадзь Карпенка лічыўся лідэрам беларускай апазіцыі і найбольш верагодным апазіцыйным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 1999 году.

31.3.1999 Генадзь Карпенка быў дастаўлены ў 9-ю Мінскую клінічную бальніцу з дыягназам «крывацёк у мозг». 1.4.1999 яму зроблена аперацыя па выдаленні гематомы. Знаходзіўся ў рэанімацыйным аддзяленні ў несвядомым стане і 6.4.1999, у 7 гадз. раніцы, памёр. Смерць Генадзя Карпенкі была нечаканай, некаторыя сцвярджаюць, што перад гэтым ён ніколі не скардзіўся на стан здароўя. У асяродзі беларускай апазіцыі існуе меркаванне, што смерць Генадзя Карпенкі звязаная са знікненнем Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара.


 
  (Читать комментарии: 1)
 
Имя:
Электронная почта:
Комментарий:


Введите код:  

Редакция  имеет право удалять комментарии, которые не соответствуют принятым нормам морали.
 
  дуремар,
Уладзімірам Ягоравым, былым міністрам замежных спраў,

ОН НИКОГДА ИМ НЕ БЫЛ!

 
 
 



 
 
Общество
«Студэнцкая Рада» приглашает студентов-юристов на стажировку в юридическую консультацию
2013 03 12
Ты - студент-юрист и готов помогать другим студентам защищать свои права? Хочешь попрактиковать свои знания и «набить руку» на настоящих делах? Пройди стажировку в юридической клинике «Студэнцкай Ра >>

Адвокатам велено «раскрыть рты»
2013 02 25
27 декабря 2012 года состоялось заседание Совета республиканской коллегии адвокатов по подведению итогов работы РКА за прошедший год. На заседании Совета одним из рассмотренных вопросов был вопрос об >>

Среди победителей конкурса о толерантности -- автор из Беларуси -- Екатерина Синюк, статья «Кто обидел семью темнокожих белорусов?
2013 02 22
Подводя итоги III Международного конкурса публикаций имени Юрия Атамана, можно говорить о нескольких положительных тенденциях. Во-первых, присланные материалы все чаще демонстрируют стремление авторо >>

Гомель: Константин Жуковский просит власти разрешить ему раскрасить памятник Ленину
2013 02 06
Гомельский оппозиционер Константин Жуковский обратился с открытым письмом к начальнику управления архитектуры и градостроительства Гомельского горисполкома, в котором просит дать ему разрешение разрис >>

Тарифы на свет: трехступенчатая система тарифов с 1 февраля
2013 01 29
Платить за свет с 1 февраля 2013 года мы будем в зависимости от объемов потребления электрической энергии в течение месяца. Такое решение закреплено постановлением Совмина N52.


 
 
 
Текущий / Архив   1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54

 
 
© 2002 — 2013 Euramost.orginfo@euramost.org  О проекте