EuraMost RSS

EnglishБелорусская информационно-аналитическая интернет—газета 2013-06-19 17:05

    Политика         Экономика         Евросоюз         Общество         Тема         Регионы         Культура        
 
 
 
Тема

Беларускім вокам: Плюсы і мінусы ўкраінскіх выбараў

2010 02 10

7 лютага ў другім туры Украіна абрала свайго новага прэзідэнта. Папярэдні кіраўнік дзяржавы Віктар Юшчанка пацярпеў сакрушальную паразу, набраўшы ў першым туры толькі 5 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў.

7 лютага ў другім туры Украіна абрала свайго новага прэзідэнта. Папярэдні кіраўнік дзяржавы Віктар Юшчанка пацярпеў сакрушальную паразу, набраўшы ў першым туры толькі 5 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў. У другім туры яшчэ адзін сімвал “памаранчавай рэвалюцыі”, прэм’ер-міністр Юлія Цімашэнка, відавочна, таксама церпіць паразу ад апазіцыі, ачоленай Віктарам Януковічам. І гэта нягледзячы на тое, што цяперашнім разам выбары прайшлі ў пераважнай большасці адкрыта і дэмакратычна, што прызналі і ўсе міжнардныя назіральнікі – ад структур СНД да ўплывовых міжнародных арганізацый. Але не абышоўся барэль мёду без лыжкі, ды немалой, дзёгцю.

Цяпер, калі з украінскімі прэзідэнцкімі выбарамі ўсё ўжо больш-менш ясна, варта адзначыць не вельмі прыгожыя паводзіны пад час кампаніі і дэпутатаў Вярхоўнай рады, і палітыка, які апошнія пяць гадоў кіраваў Украінай і якога многія лічылі “гарантам дэмакратыі”. Гаворка ідзе пра Віктара Юшчанку. Тое, што адбылося паміж першым і другім турам прэзідэнцкіх выбараў, не ўпісваецца ў рамкі дэмакратычнае дзяржавы. Ну не магу я сабе ўявіць, каб у цывілізаванай дзяржаве выбарчае заканадаўства мянялася, прычым істотна, паміж двумя турамі адной кампаніі.

Тыя змены, у сутнасць якіх тэрмінова давялося ўнікаць назіральнікам (ды і самім удзельнікам выбарчай кампаніі), насілі прынцыповы характар і стварылі падмурак для фальсіфікацыяў, якія цяпер могуць быць апраўданыя законам, бо ён дае дзеля гэтага вялікія магчымасці. Так, заканадаўцы адмянілі кворум на паседжаннях участковых выбарчых камісій, што дазваляе кожнаму з бакоў правесці сваё паседжанне, скласці пратакол і падаць яго у тэрытарыяльны выбаркам з патрэбным частцы першаснай камісіі вынікам галасавання. Тое ж самае можа зрабіць і другая частка ўчастковага выбаркаму. І што рабіць далей?

Апроч таго, пратакол участковай камісіі цяпер можа быць прызнаны сапраўдным, калі яго падпісаў нават адзін член выбаркаму. І нават калі ў рэшце рэшт гэты самы выканкам будзе складацца з аднаго толькі таго самага члена. Каментар залішні.

Яшчэ адно новаўвядзенне – галасаванне “на даму” без прадастаўлення дакументаў, якія сведчаць пра неабходнасць такога захаду выбаршчыка. Раней жа ён мусіў прадаставіць участковай камісіі абгрунтаванне немагчымасці свайго з’яўлення на выбарчым участку. І ёсць яшчэ шэраг навацыяў, якія адкрываюць дадатковыя магчымасць зрабіць выбарчы працэс менш празрыстым.

Але самае дзіўнае нават не прыняцце паправак у выбарчае заканадаўства, а тое, з якой хуткасцю – праз дзве гадзіны!!! – падпісаў гэты спрэчны дакумент прэзідэнт Юшчанка. Такой маланкавасці ў найважнейшым пытанні з боку кіраўніка дзяржавы не чакаў ніхто. Практычна ўсе еўрапейскія структуры – Еўрасаюз, Еўрапейскі парламент, Савет Еўропы, АБСЕ – рэзка выступілі супраць змянення заканадаўства ў разгар выбарчай кампаніі, але ні на ўкраінскага прэзідэнта, ні на парламент гэтыя апеляцыі не паўплывалі.

Пад час размоваў з назіральнікамі, з журналістамі, з сябрамі выбаркамаў, рабілася зразумелым, што толькі недахоп часу не дазволіў першасным выбаркамам “перабудавацца”, таму склад камісій да самага апошняга моманту застаўся кворумным, парытэтным (кожны з кандыдатаў у прэзідэнты меў у выбаркамах палову ад складу камісій). Назіральнікі ад бакоў удзельнікаў на абсалютнай большасці ўчасткаў заявілі, што не маюць прэтэнзій да ходу галасавання. Празрыстыя скрыні для галасавання, па меншай меры, да пачатку працэсу волевывяўлення людзей і пад час яго, выключалі магчымасць укідвання бюлетэняў.

Варта адзначыць, што мелі месца і адмоўныя з’явы. Напрыклад, у некаторых рэгіёнах Украіны адбыліся падпалы выбарчых участкаў; у асобных абласцях краіны выбарчыкаў абзвоньвалі ад імя выбаркамаў і раілі ставіць адзнаку на супраць прозвішча пажаданага грамадзяніну кандыдата, а прозвішча другога выкрэсліваць, а гэта, паводле заканадаўства, аўтаматычна зрабіла б бюлетэнь несапраўдным. І яшчэ былі пэўныя негатыўныя моманты, якія, аднак, не мелі сістэмнага характару і зноў жа сур’ёзна не паўплывалі на вынікі выбараў.

А ў цэлым атмасфера ў дзень галасавання, прынамсі, на захадзе Украіны была спакойнай. Людзі без прымусу шлі галасаваць, шмат хто – адразу пасля заканчэння набажэнстваў (была нядзеля, і вельмі многія зранку кіраваліся ў праваслаўныя цэрквы, уніяцкія храмы і касцёлы). Актыўнасць выбаршчыкаў у некаторых раёнах была нават большай, чым у першым туры, і па еўрапейскіх мерках даволі высокай: на ўчасткі прыйшлі больш за 60 працэнтаў тых, хто мае права голасу.

Нягледзячы на тое, хто будзе кіраваць дзяржавай наступную пяцігодку, можна быць упэўненым, што зварот да таталітарызму ў Украіне немагчымы, і пад час наступнай кампаніі ўкраінцы змогуць зноў зрабіць свой свядомы выбар. У іх, у адрозненне ад Беларусі, такая магчымасць ёсць. І магчымасць гэтая, як бы хто таго не адмаўляў, была закладзена менавіта ў 2004 годзе “памаранчавым” Майданам. Спрачацца з дадзеным фактам не могуць нават тыя, хто сёння лічыць “памаранчавых” сваімі ворагамі.

А вось Расія зноў застаецца ў сваім рэпертуары. Не паспеў яшчэ украінскі ЦВК абвесціць афіцыйныя вынікі выбараў галавы Украіны, як прэзідэнт Мядведзеў ужо павіншаваў Януковіча з “паспяховым удзелам у выбарчай кампаніі”. Калісці лідэр Партыі рэгіёнаў ужо атрымаў ажно два віншаванні ад тагачаснага прэзідэнта Пуціна, але на пяць год кіраўніком дзяржавы стаў Юшчанка. І хоць гэтым разам усё больш-менш зразумела, заўчасныя віншаванні з боку расійскіх лідэраў робяцца для палітыкаў іншых краін дурным знакам. А Крэмль зноў мае шанец (мо, іншым разам) наступіць на чарговыя граблі. Толькі, відаць, лоб у яго занадта цвёрды, а на чужых і нават на сваіх памылках маскавіты вучынна не ўмеюць. Ды і не хочуць…

Генадзь ЛОГІНАЎ


 
  Статья приводится без комментариев
 
Имя:
Электронная почта:
Комментарий:


Введите код:  

Редакция  имеет право удалять комментарии, которые не соответствуют принятым нормам морали.
 
 
 
 
 



 
 
Тема
Прэмія імя Юліюша Бардаха.
2013 02 20
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Коўна, Літва), які з’яўляецца сталым партнёрам Інстытута “Палітычная сфера” і адным з арганізатараў Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, заснаваў Прэмію ім >>

Алесь Беляцкий на полгода лишен свиданий
2013 02 15
Алесь Беляцкий лишен свиданий, которые он должен был получить в ближайшие полгода. Эту информацию 13 февраля подтвердила администрация Бобруйской колонии № 2, где содержится политзаключенный.

Добрымі намерамі
2013 02 07
Думаю, што ў гэты юбілейны год кожны беларус, які хоць нейдзе друкуецца і выказвае свае думкі ў пісаным выглядзе, абавязкова напіша пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. Час зараз такі, калі прадстаў >>

Специфика развития структур гражданского общества в Беларуси
2013 01 23
Согласно либеральной доктрине, смысл гражданского общества, состоит в укреплении жизнеспособности социума путем роста его самоорганизации. Это предполагает свободную самореализацию индивидов, их потре >>

Тэлефануйце, і “Вясна” прыйдзе на дапамогу
2013 01 21
Праваабарончы цэнтр “Вясна”, нягледзячы на канфіскацыю офіса, працягвае сваю працу. Ні адзін з напрамкаў дзейнасці праваабаронцаў не згорнуты.


 
 
 
Текущий / Архив   1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35

 
 
© 2002 — 2013 Euramost.orginfo@euramost.org  О проекте